Запрашаем да ўдзелу
“Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе з мэтай пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. Гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, па небанальных маршрутах і тэмах, якія будуць праведзеныя на працягу 2 дзён па розных кутках Беларусі.
«Фэст экскурсаводаў» — гэта адкрытая акцыя. Мы звяртаемся да краязнаўцаў і экскурсаводаў: прапануйце свае цікавыя пешаходныя маршруты! Падрыхтуйце тэму, якую вам даўно карцела раскрыць, але не было на яе камерцыйнага заказу. Ахвяруйце некалькімі гадзінамі, каб падзяліцца сваімі ведамі з тымі, хто хацеў бы больш даведацца пра родныя мясціны.
Патэлефануйце ці напішыце нам, паведамце пра сваё жаданне арганізаваць ці правесці экскурсію — і мы апублікуем яе ў агульным спісе экскурсій “Фэста экскурсаводаў”, які будзе размешчаны на буйнейшых інтэрнэт-парталах і ў друкаваных СМІ!
Будзем рады бачыць сярод удзельнікаў Фэста і турыстычныя прадпрыемствы. Дадайце ў агульны спіс сваю бясплатную экскурсію!
Пішыце нам на адрас: [email protected] Тэлефоны для даведак: 8-029-5571124 (Цімох), 8-033-3413612 (Яўгенія), 8-029-8969785 (Валянціна).
Аргкамітэт: ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», ГА «Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў
і гідаў-перакладчыкаў», краязнаўчы клуб «Дыярыуш» (БДПУ імя М.Танка), інтэрнэт-партал «Holiday.by», турфірма «ТандэмТур»