«Аляксандра і Канстанцін» з праграмай «М1»
15 марта 2013, 10:00

«Аляксандра і Канстанцін» з праграмай «М1»

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДК выступіў дуэт «Аляксандра і Канстанцін».
Поделиться

Яны прэзэнтавалі новую праграму «М1». Музыканты часта гастралююць, наведваюць родных і сяброў альбо проста падарожнічаюць. Аляксандра са сцэны сказала, што ў час паездак за акном мільгаюць розныя пейзажы, архітэктурныя збудаванні, гарады і вёскі. У час руху нараджаецца музыка, рыфмуюцца радкі новай песні. У асноўным маршрут пралягае па трасе “М1” (Брэст-Масква), таму і новая праграма атрымала такую назву.

Аляксандра на лунінецкай сцэне выконвала песні на беларускай, рускай і англійскай мовах, а Канстанцін дэманстраваў інструментальныя кампазіцыі. Гэта зачароўваючая народная «Садзіку-Вінагра-дзіку», вясёлая «Каляда», рамантычная «Коцікі вярбовыя», лёгкая і дынамічная «Услед за марай», што напісана была за адну ноч пад уражаннем перамогі Максіма Мірнага на летняй Алімпіядзе і прысвечаная яму. Былі і іншыя песні і кампазіцыі. Таксама Аляксандра і Канстанцін паспявалі разам з мясцовым ансамблем «Шляхцічы», які, акрамя гэтага, выканаў некалькі песень асобна.