Лунінеччына за два месяцы 2013 года

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (студзень-люты) склаў 401,5 млрд. рублёў (летась — 229,8). Запасы гатовай прадукцыі (студзень) на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 120,6 млрд. рублёў. Гэта 60,6% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці (летась — 58,6).
Сельская гаспадарка: вытворчасць у сельскагаспадарчых арганізацыях (студзень-люты) склала 94,5% да адпаведнага перыяду мінулага года. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 877 тон (летась — 932); малака надоена 8.619 тон (9.114).
Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал (студзень-люты) былі 98,1 млрд. рублёў, гэта 97% да адпаведнага перыяду леташняга года. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, студзень-люты) — 675 тысяч долараў (у 2012 годзе — 25,1). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 2.625 м2 (2012 год — 10.225).
Гандаль: рознічны таваразварот гандлю праз усе каналы рэалізацыі (студзень) склаў 164,3 млрд. рублёў (летась — 113,7). Гэта 119,1% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль: аб’ём у студзені 7.511,8 тысячы долараў (летась — 4.887,8). Экспарт — 3.332,1 тысячы долараў (3.207,6); імпарт — 4.179,7 (1.680,2); сальда: — 847,6 (летась: +1.527,4).
Фінансы: чысты прыбытак (студзень) атрымаўся ў памеры 26.741 млн. рублёў (летась — 42); рэнтабельнасць продажаў — 13,8% (летась — 5%); у прамысловасці — 18,7% (2,2); у сельскай гаспадарцы — 12,5% (22,0); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 20% (16,7).
Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 студзеня 3.859 м2 маёмасці (летась — 3.353). Каэфіцыент выкарыстання аб’ектаў — 99,1% (99,2).
Заработная плата: намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за студзень — 3.983,8 тысячы рублёў (у 2012 годзе — 2.437,2). Рэальная зарплата — 132,7% да адпаведнага перыяду леташняга года.