Лунінецкая «Гумарына»
1 красавіка некаторыя самадзейныя калектывы Лунінеччыны вырашылі парадаваць землякоў.

У ГДК пасля рабочага дня прайшла першакрасавіцкая «Гумарына». Асноўны лейтматыў мерапрыемства — павесяліць людзей, бо смех карысны, уздымае жыццёвы тонус, пазбаўляе ад стрэсаў і іншых жыццёвых няўзгод.
Найбольш задавальнення і апладысментаў выклікала гумарыстычная пастаноўка «Чаму Вулька першая свінячай завецца?» у выкананні мясцовых артыстаў (на здымку).
Таксама ў «Гумарыне» паўдзельнічалі Сяргей Місікаў, Галіна Куліцкая, калектыў Кажан-Гарадоцкага сельскага Дома культуры, знаёмая ўжо амаль усім сваімі байкамі Настасся Якавец з Лобчы, а жартоўныя песні прагучалі ў выкананні народнага аматарскага аб’яднання «Світанак» Дзятлавіцкага ЦСДК.