Веянне часу?
12 апреля 2013, 10:00

Веянне часу?

Я быў сведкам, як настаўнікі чыталі «маралі» вучням за тое, што на Каляды хадзілі па дварах з песнямі-шчадроўкамі, і за тое, што прыносілі ў школу фарбаваныя яйкі на Вялікдзень. Быў сведкам, як выключалі з партыі ці з камсамола чалавека, калі члены ягонай сям`і пахрысцілі дзіця. Бачыў, як камуністы знішчалі крыжы.
Поделиться

Быў сведкам, як адлічвалі студэнтаў, што не здалі экзаменаў па «навуковым атэізме» ці «асновах атэізму» (ды і па «навуковым камунізме», «гісторыі КПСС»); а хто і здаў, дык колькі ж нерваў, здароўя астаўлены там у аўдыторыях праз непатрэбшчыну!

Цяпер я сведка, як мае ўнукі вывучаюць ва ўніверсітэтах «палітычныя» прадметы, на 180о процілеглыя тым, савецкім. І зноў тыя ж нервы, тыя ж адлічэнні з ВНУ. Цяпер не ўлада — народ адбудоўвае цэрквы і касцёлы. А начальства абдымаецца са святарамі, хоць ходзіць у храм для паказухі, бо, бачу, не заўсёды хрысціцца (ды многія чыноўнікі не скрываюць, што з гонарам берагуць камуністычныя партбілеты).

Гэта веянне часу? А можа, сверб падладжвання?