Матуліна малітва
Але менавіта ў тую вясну над краінай пранеслася чорная хмара Чарнобыля. Сваім крылом закранула родную вёску Красная Воля. Многія з’ехалі ў чыстыя месцы. У разгубленасці была і Марыя. Толькі чулыя словы матулі ды яе шчырая малітва давала надзею на далейшае жыццё.
Замуж выйшла ўдала. Абранцам стаў добры, прыгожы і працавіты хлопец. Ён — шафёр, яна — повар у мясцовай школе. Самай лепшай узнагародай для Марыі — словы дзяцей пасля санаторнага аздараўлення: “Мы так сумавалі па вашых катлетках ды аладках!” Смачна гатуе Марыя Мікалаеўна. А як жа? І свае дзеці, а іх трое, — добрыя дэгустатары прысмакаў.
Днямі спаўняецца 45 гадоў гэтай цудоўнай, працавітай і ўлюблёнай у сваю справу жанчыне. З яе слоў вядома, што менавіта маці, якой зараз 81 год, дапамагала жыць, натхняла на працу і заўсёды малілася за яе. Вось тая матуліна малітва: “О, Божа, барані дзяцей, адвядзі ад іх пагрозу. У кругаверці нашых дзён каб не краналі іх ні боль, ні слёзы. Я — маці. І свой крыж я панясу. І усё, што маю, усё аддам для іх, каб напасці адхіліць і ноччу цёмнай, і ясным днём. Табе я, Божа, стану больш маліцца. Прашу я літасці і аб тым, каб слёзы дзетак не змаглі ў жыцці праліцца…”
Доўжыцца жыццё. Зноў вясна. Побач добрыя людзі, жывая матуля і яе шчырыя малітвы да Вышняга Бога.