Лунінеччына ў I квартале 2013 года
27 апреля 2013, 13:32

Лунінеччына ў I квартале 2013 года

Насельніцтва і занятасць (студзень-люты): у раёне пражывала 70.100 чалавек (летась - 70.951). У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года колькасць насельніцтва зменшылася на 851 асобу. У эканоміцы занята 28.887 чалавек, што на 390 працаздольных менш, чым у 2012 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 0,9% (летась - 0,9%) да эканамічна актыўнага насельніцтва.
Поделиться

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (студзень-сакавік) склаў 588,3 млрд. рублёў (летась — 352,9). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адпраўленай прадукцыі — 14,9% (летась — 7,3). Запасы гатовай прадукцыі (студзень-люты) на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 120,3 млрд. рублёў. Гэта 61,9% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці (летась — 56,1).

Сельская гаспадарка: вытворчасць у сельскагаспадарчых арганізацыях (студзень-сакавік) склала 94,4% да адпаведнага перыяду мінулага года. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 1.348 тон (летась — 1.478); малака надоена 13.500 тон (летась — 14.361).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал (студзень-сакавік) былі 169 млрд. рублёў, гэта 117,1% да адпаведнага перыяду леташняга года. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, студзень-люты) — 675 тысяч долараў (2012 — 25,1). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 6.990 м2 (2012 — 13.128).

Гандаль: рознічны таваразварот праз усе каналы рэалізацыі (студзень-сакавік) склаў 257,6 млрд. рублёў (летась — 180). Гэта 119,3% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль (студзень-люты): аб’ём склаў 14.343,6 тысячы долараў (летась — 13.292,7). Экспарт — 7.629,7 тысячы долараў (летась — 8.911,1); імпарт — 6.713,9 (летась — 4.381,6).

Фінансы: чысты прыбытак (студзень-люты) атрымаўся ў памеры 52.699 млн. рублёў (летась: -3.426); рэнтабельнасць продажаў — 14,3% (летась — 4,7); у прамысловасці — 18,8% (2,4); у сельскай гаспадарцы — 11,4% (17,9); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 21,7% (летась — 20).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (студзень-люты) была ў памеры 133.002 млн. рублёў (год таму — 29.140); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 102.545 млн. рублёў (54.162). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 9.054 млн. рублёў (9.875).

Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 сту-дзеня 3.859 м2 маёмасці (летась — 3.353). Каэфіцыент выкарыстання аб’ектаў — 99,1% (99,2).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за студзень-люты – 3.973,8 тысячы рублёў (у 2012 годзе — 2.445,6). Рэальная зарплата — 132,3% да адпаведнага перыяду леташняга года.