Лунінеччына за тры месяцы 2013 года
31 мая 2013, 16:00

Лунінеччына за тры месяцы 2013 года

Насельніцтва і занятасць (студзень-сакавік): у раёне пражывала 70.048 чалавек (летась - 70.899). У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года колькасць насельніцтва зменшылася на 851 асобу. У эканоміцы занята 28.870 чалавек, што на 448 працаздольных менш, чым у 2012 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 0,9% (летась -0,9%) да эканамічна актыўнага насельніцтва.
Поделиться

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млрд. руб.) (студзень-красавік) склаў 783,5 (летась — 488,3). Запасы гатовай прадукцыі (студзень-сакавік) на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 133,2 млрд. рублёў. Гэта 68,5% да сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці (летась — 59,8).

Сельская гаспадарка: вытворчасць у сельскагаспадарчых арганізацыях (студзень-красавік) склала 94,2% да адпаведнага перыяду мінулага года. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 1.927 тон (летась — 1.971); малака надоена 18.260 тон (летась — 19.478).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал (студзень-красавік) былі 219,2 млрд. рублёў, гэта 92,9% да адпаведнага перыяду леташняга года. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, студзень-красавік) — 748,4 тыс. долараў (2012 — 250,2). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 7.793 м2 (2012 — 14.394).

Гандаль: рознічны таваразварот гандлю праз усе каналы рэалізацыі (студзень-красавік) склаў 351,6 млрд. рублёў (летась — 246,1). Гэта 119,3% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль: аб’ём у першым квартале — 22.684,2 тыс. долараў (летась — 21.662,9). Экспарт — 13.030 тыс. долараў (летась — 14.857,2); імпарт — 9.857,2 (летась — 6.805,7); сальда: 3.375,8 (летась — 8.051,5).

Фінансы: чысты прыбытак (студзень-сакавік) атрымаўся ў памеры 51.780 млн. рублёў (летась — 7.907); рэнтабельнасць продажаў — 12,9% (летась — 6,2); у прамысловасці — 17,8% (4,3); у сельскай гаспадарцы -0,9% (летась +19,8); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследаваных — 18,3% (летась — 16,7).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (сту-дзень-сакавік) была ў памеры 155.282 млн. рублёў (год таму — 21.869); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 123.232 млн. рублёў (51.637); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні — 22 млн. рублёў (13); за паліўна-энергетычныя рэсурсы — 1.130 (509). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 8.872 млн. рублёў (9.535).

Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 красавіка 3.459 м2 маёмасці (летась — 2.885). Каэфіцыент выкарыстання аб’ектаў — 99,2% (99,3).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за сту-дзеньсакавік — 4.152,8 тыс. рублёў (у 2012 годзе — 2.495,4). Рэальная зарплата — 135,6% да адпаведнага перыяду леташняга года.