У кожнага свой шлях
31 октября 2013, 12:00

У кожнага свой шлях

24 кастрычніка выставачная зала краязнаўчага музея ў Баранавічах гасцінна прыняла выставу жывапісу з ёмкай назвай “Шлях”. Працы сталічных мастакоў Лявона Грышука, Мацвея Басава і Міхаіла Нуднова на працягу месяца будуць радаваць гараджан і гасцей.
Поделиться

Творчы шлях Мацвея Басава пачаўся ў 1964 годзе, калі ён стаў бронзавым прызёрам конкурсу дзіцячага малюнка ў Італіі. Скончыў мастацкае вучылішча імя Глебава. З 1988 года ў Беларускім Саюзе мастакоў.

Лявон Грышук таксама скончыў вышэй згаданае вучылішча. З 2005 года ў Беларускім Саюзе мастакоў. На выставе шмат ягоных пейзажаў. Асобным раздзелам прадстаўлены працы на хрысціянскую тэматыку. Творы Грышука знаходзяцца ў фондах музеяў, мастацкіх галерэях і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа. Дарэчы, Лявон Грышук — часты госць Лунінеччыны, і тое, што створана ім у нашым раёне, таксама выстаўлена на гэтай выставе.

Міхаіл Нудноў таксама навучаўся ў мастацкім вучылішчы імя Глебава. Як і Лявон Грышук, з’яўляецца ліквідатарам наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Удзельнік рэспубліканскіх выстаў жывапісу і керамікі.