«Сучасная бібліятэка. Новыя магчымаці — новая якасць»
08 ноября 2013, 12:00

«Сучасная бібліятэка. Новыя магчымаці — новая якасць»

Пад такой назвай 30 кастрычніка прайшоў выязны раённы семінар бібліятэчных работнікаў.
Поделиться

Удзельнікі семінара наведалі Дварэцкую, Бродніцкую, Чырвонавольскую, Міжлескую, Вулькаўскую 2 сельскія бібліятэкі, а таксама бібліятэку Вулькаўскай 2 сярэдняй школы.

У сельскім Доме культуры вёскі Вулька 2 адбыўся круглы стол. Былі падведзены вынікі работы бібліятэк за 9 месяцаў гэтага года, вызначаны перспектывы развіцця бібліятэк раёна на бліжэйшы час. Работнікам сельскіх бібліятэк дадзена кансультацыя аб выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у бібліятэчнай рабоце.

У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу «Прывабная бібліятэка» (на лепшае рэкламнае выданне пра «храм кнігі»). Пераможцы, работнікі бібліятэк, узнагароджаны ганаровымі граматамі. Сярод іх: Лідзія Цімашэй (сельская бібліятэка в.Лунін), Людміла Германовіч (в.Цна), Галі-на Канановіч (в.Міжлессе), Ніна Гарэгляд (в.Вулька 2).

Напрыканцы ўдзельнікі семінара абмяняліся меркаваннямі, задумкамі. Была выказана агульнае пажаданне часцей праводзіць семінары ў выязным фармаце.