Канкурэнтная здольнасць Брэстчыны – не вельмі высокая
22 ноября 2013, 15:16

Канкурэнтная здольнасць Брэстчыны – не вельмі высокая

Гэта вынікае з даследавання Рэспубліканскага інстытута прыватызацыі і менеджмента, якое праводзілася па заказе і метадалогіі Сусветнага эканамічнага форума, аб канкурэнтаздольнасці шасці абласцей і г.Мінска.
Поделиться

Дадзеныя атрыманы ў выніку апытання прадпрыемстваў, а таксама статыстычнай інфармацыі Белстата. Канкурэнтаздольнасць рэгіёна разлічвалася па трох індэксах – базавыя фактары, фактары росту эфектыўнасці і фактары, якія звязаны з інавацыямі, вопытам і навыкамі вядзення бізнесу.

Асаблівага ўпамінання заслужыла Брэстчына, дзе для регіянальнай канкурэнтназдольнасці ў роўнай ступені з’яўляюцца значымымі як базавыя фактары, так і фактары, якія звязаны з інавацыямі, вопытам і навыкамі вядзення бізнесу. Мяркуйце самі: па базавых фактарах самыя высокія паказчыкі ў г.Мінска (4.64) і Магілёўскай вобласці (4.32), а самыя нізкія — у Віцебскай і Брэсцкай (3.76 і 3.92); па фактарах росту эфектыўнасці ў г.Мінска (4.9), у Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях — (3.1, 3.3 и 3.4).  Па інфраструктуры, якасці электразабеспячэння, транспартнай інфаструктуры, росце эфектыўнасці найгоршая сітуацыя была таксама на Брэстчыне.

Але не ўсё так дрэнна. Па індэксе права ўласнасці, паказчыкаў бяспекі, карупцыі і ценявой эканомікі найлепш выглядае Брэсцкая вобласць. Таксама высокія значэнні маюцца па фактарах, якія звязаны з інавацыямі, вопытам і навыкамі вядзення бізнесу.

Сярэднія рэйтынгі займаюць адукацыя, медыцына, гібкасць рынку працы.

Даследчыкі робяць высновы, што для павышэння канкурэнтаздольнасці і паскарэння эканамічнага развіцця неабходна ў большай ступені абапірацца не на фактары, якія задзейнічаны зараз, а на стварэнне эфектыўнага рынку тавараў, повышэнне гібкасці рынку працы, развіццё фінансавага сектара, асваенне новых тэхналогій.