Баранавіцкі раён: У вёсцы з пяццю жыхарамі будзе вуліца Цэнтральная
02 декабря 2013, 08:54

Баранавіцкі раён: У вёсцы з пяццю жыхарамі будзе вуліца Цэнтральная

У Баранавіцкім раёне ўлады ўзяліся даваць назвы вуліцам, якія раней ніяк не называліся. У разрад такіх трапіла і вёска Міхнаўшчына.
Поделиться

Праўда, захады мясцовых уладаў выглядаюць дзіўна: у сяле жывуць чатыры чалавекі, якім каля 80 гадоў, і адзін «малады» мужчына, якому трошкі больш за 50.

Мясцовы сельсавет вырашыў назваць адзіную тут вуліцу Цэнтральнай. Вяскоўцы не пагаджаюцца на такое найменне. Літаральна ў трох кіламетрах ад вёскі фальварак Адама Міцкевіча, за трыста метраў ад сяла магілы ксяндзоў, закатаваных у душагубцы ў часы апошняй вайны — чаму б не назваць вуліцу ў памяць гэтых людзей? Але мясцовае кіраўніцтва гаворыць, што ўсё ўжо ўзгоднена на вышэйшым узроўні і назвы вясковых вуліц павінны быць “нейтральнымі”.