Думкі ўроссып
06 декабря 2013, 10:00

Думкі ўроссып

У любой краіне дзяржава і мова - адно цэлае, не-ад`емнае. Гледзячы ж на Беларусь, хочацца сказаць: “Колькі ворагаў паланілі яе, знішчалі, палілі вёскі і гарады, тапталі палі, высякалі лясы, рабавалі ці забівалі людзей, а разам з тым і мову. Апалячвалі, анямечвалі і асавечвалі. Дык як жа назваць цяперашні працэс знішчэння мовы, дзе па волі ўлады вядзецца тая ж палітыка, што і ў царскія часы і ў часы польскага панавання?
Поделиться

Размаўляеш па-беларуску — вораг, размаўляеш па-руску — патрыёт”.

* * *

Калі да адзінкі дадаюцца нулі, адзінка набывае больш вагі. Гэта — у матэматыцы. Толькі не ў беларускіх грошах, дзе да адзінкі дадай нуль — і будзе нуль (10 рублёў) — нічога не купіш, і два нулі дадай (100 рублёў) — нічога не купіш, ды і нават тры нулі дадай (1.000) — тое ж самае.

* * *

Палітыкі, што доўгі час знаходзяцца ва ўладзе, становяцца ідаламі (такімі былі Гітлер, Сталін…). Нават гледзячы на іх партрэты, размешчаныя дзе трэба і не трэба, пры іх жыцці ўсе служакі ўлады трасуцца або лісліва пакланяюцца. І як ні дзіўна, нават тыя, што пакутуюць ад гэтай улады, становяцца ідалапаклоннікамі.

А тыя палітыкі нагадзяць у жыцці, знішчаць шмат людзей, потым па-міраюць. А пасля іх смерці выяўляецца ўся гадасць іхняй улады, і ў гісторыю яны ўваходзяць як ворагі народа ці проста непапулярнымі.

Затое гнаныя імі (як цяпер модна называць — апазіцыя), становяцца героямі і найчасцей у гонар іх называюць вуліцы.