Капітальныя будыніны «прагульваюць»
07 марта 2014, 10:00

Капітальныя будыніны «прагульваюць»

Абласны Савет прыняў рашэнне аб праве павелічэння стаўкі падатку на такую нерухомасць. Якія ж аб’екты “прагульваюць” у раёне? На прадпрыемстве “Граніт” іх ажно пяць.
Поделиться

Гэта сталовая на 220 месцаў, корпус па бягучаму рамонту БелАЗаў, знешні чыгуначны транспарт, комплекс водаахоўных збудаванняў (5-я тэхналагічная лінія), рэканструкцыя прадпрыемства з мэтай інтэнсіфікацыі вытворчасці. Апошнія чатыры лічацца як незакончанае будаўніцтва.

У ААТ “Лунінецкі райаграсервіс” пустуе склад механізмаў, “Палессеэлектрамаш” не выкарыстоўвае корпус магнітапровадаў (незакончанае будаўніцтва) і адміністрацыйна-бытавы корпус. Станцыя Лу-нінец — агароднінасховішча.

Неэфектыўна працуе цэх па вытворчасці шлакаблокаў у ЗАТ “Аграпрамсервіс”, г.Мікашэвічы.