Лунінеччына за студзень
07 марта 2014, 10:00

Лунінеччына за студзень

Насельніцтва і занятасць: у раёне пражывала 69.381 чалавек (летась - 70.229). Нарадзілася ў мінулым годзе 871 немаўля (2012 - 837), памерлі 969 чалавек (2012 - 1.008). У эканоміцы ў мінулым годзе было занята 28.630 чалавек, што на 637 працаздольных менш, чым у 2012-м. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 0,8% да эканамічна актыўнага насельніцтва.
Поделиться

Колькасць юрыдычных асоб у 2013 годзе: 449 адзінак (2012 — 415). Зарэгістравана новых 4, ліквідавана 10.

Прамысловасць (студзень): вытворчасць у працэнтах да абласнога аб’ёму склала 4,7% (летась — 5,2); да папярэдняга года — 94,5%. Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці — 75,4% (летась — 50,5).

Сельская гаспадарка (студзень): вытворчасць у сельскагаспадарчых арганізацыях склала 93,4% да адпаведнага перыяду мінулага года (летась — 93,1). Пагалоўе жывёлы на канец 2013 года: буйная рагатая жывёла — 40.562 (2012 — 40.765); свінні — 12.516 (16.653).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 618 тон (2012 — 398); малака надоена 4.176 тон (летась — 4.435).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал у працэнтах да адпаведнага перыяду леташняга года склалі 72,1%. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) у 2013 годзе — 877,5 тысячы долараў (2012 — 1.148.9).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай (студзень) агульнай плошчай 2.273 м2 (летась — 611).

Знешні гандаль (2013 год): экспарт склаў 67.953,8 тысячы долараў (2012 — 64.269,4); у працэнтах да абласнога аб’ёму — 2,7% (2,9); імпарт — 31.878,2 (2012 — 34.897,1); у працэнтах да абласнога аб’ёму — 1,4% (1,6).

Фінансы (2013 год): выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго сярэдняспісачнага работніка была ў памеры 314,4 млн. рублёў (2012 — 242,6); чысты прыбытак — 207.022 млн.рублёў (2012 — 222.125); рэнтабельнасць продажаў — 10,5% (2012 — 10,1)

Удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 19% (2012 — 3,4).

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 12.701 млн. рублёў (9.090).

Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 студзеня 2014 года 1.142 м2 маёмасці (летась — 3.859). Каэфіцыент выкарыстання аб’ектаў — 99,7% (99,1).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата за 2013 год — 4.550,1 тыс. рублёў (у 2012 годзе — 3.225,0). Рэальная зарплата — 119,2% да адпаведнага перыяду леташняга года.