Лахвенскія скарбы
28 мая 2014, 12:16

Лахвенскія скарбы

У свой час у друку і інтэрнэце было шмат разважанняў і паданняў пра скарбы Напалеона, якія французы нібыта схавалі недзе на Беларусі пры адступленні з Масквы ў 1812 годзе, а таксама пра скарбы Радзівілаў, старэйшай магнацкай дынастыі, таксама недзе схаваныя.
Поделиться

Але цікава, што пэўныя звесткі пра схаваныя гістарычныя каштоўнасці звязаныя і з нашым раёнам. Праўда, гаворка ідзе не пра золата ці брыльянты.

Аб гэтым ў лісце да аўтара гэтых радкоў засведчыў Мікола Волкаў, магістр гісторыі і мастацтвазнаўства. Вось урывак з ліста:

“У 1706 годзе праз Лахву праходзіў адзін з аддзелаў шведскай арміі Карла ХІІ. Яны ішлі пасля разарэння Нясвіжа, Міра і Слуцка і цягнулі з сабою шмат ваеннага рыштунку, які па невядомай прычыне пакідалі дзесьці ў Лахве ці каля яе ў ваду. У 1717 годзе Радзівілы выцягнулі гарматы і дзесятак гакаўніц. Гісторыя дужа займальная. Дарэчы, у гэты час рэчка змяніла сваю назву з Лахаўкі на Смерць. Дык вось, дзесьці ў вадзе ля Лахвы можа знаходзіцца вялікая колькасць ваеннага рыштунка другой паловы XVII — пачатку XVIIІ ст. Рэч надзвычай цікавая, а можа быць і ўнікальнай. Гэтая гісторыя мяне захапіла, прагледзеў 53 інвентары па Лахве ў архіве ў Варшаве, між якімі знайшоў тры плана Лахвы ХІХ ст. Калі б атрымалася больш-менш лакалізаваць гэтае месца, можна было б зладзіць археалагічную экспедыцыю”.

Можа, і сапраўды гэтыя скарбы чакаюць свайго даследчыка?