“На Івана, на Купала”…
08 июля 2014, 16:17

“На Івана, на Купала”…

У вёсцы Дварэц ля ракі Цна прайшло раённае свята Купалле.
Поделиться

Канцэртная праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры, дапамагла стварыць атмасферу сапраўднага свята. Святочныя тэатралізацыі, народныя песні, карагоды каля святочнага вогнішча надалі адчуванне даўніны, нагадалі аб міфічных уяўленнях продкаў. Традыцыйна прысутным была прапанавана паўдзельнічаць ў адным з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы — знайсці “папараць-кветку”. Шчаслівым уладальнікам яе стаў маленькі хлапчук Глеб Тамільчык з г.Брэста.

Гулянне не Купалле

Жадаючых далучыцца да свята, паўдзельнічаць у мерапрыемстве, знайшлося вельмі шмат. Народныя гулянні, прысвечаныя летняму сонцастаянню, доўжыліся да першай гадзіны ночы.

Калектыў “Надзея” Кажан-Гарадоцкага СДК

Свой музычны талент дарылі народны ансамбль “Вандроўнікі” Дварэцкага ЦСДК, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Надзея” Кажан-Гарадоцкага СДК, фальклорны калектыў “Крынічанька” Лунінецкага ГДК.

Купальскае вогнішча

Завяршылася дварэцкае “Купалле” святочнай дыскатэкай.

Сапраўднае народнае гулянне

Плывіце, вяночкі...