Каб не згубіцца
28 июля 2014, 07:46

Каб не згубіцца

Збіраючы ягады і грыбы, навічкі ці людзі нетутэйшыя іншы раз, страціўшы пільнасць ці накірунак, трапляюць у экстрэмальную сітуацыю.
Поделиться

СМІ часта паведамляюць аб блуканні ў лесе ці нават смерці збіраль-нікаў ягад і грыбоў. Ды і самому мне аднойчы давялося блукаць па лесе. Але выручыў вопыт арыентацыі.

Збіраючыся ў лес, трэба ведаць правілы выйсця з экстрэмальнага становішча. Лягчэй знайсці выйсце, калі недалёка ад вас маюцца транспартныя ці жылыя аб`екты. Прыслухоўвайцеся: рух поезда чуцен за 5-6 км, гул трактара ці шум цяжкавагавага транспарту чуваць за 3-4 км, брэх сабак — за 2-3 км, а спеў пеўня — за1 км.

Перш, чым глыбей пайсці ў лес, запомніце, з якога боку сонца. Калі вы пайшлі на поўнач, то вяртацца трэба ў бок сонца; калі сонца справа, то пры выхадзе ў тым жа напрамку сонца павінна быць злева, дадаткова адхіліцеся ўлева на 15 градусаў за кожную гадзіну знаходжання ў лесе.

Навічкі павінны трымацца наступных рэкамендацый:

— у пахмурнае надвор`е паход лепш адкласці;

— па магчымасці не адпраўляйцеся ў лес паасобку;

— паведаміце блізкім ці знаёмым, дзе і колькі часу вы будзеце;

— апранайце зручнае, непрамакальнае адзенне і абутак;

— вазьміце мабільнік, компас, ваду, лякарства, нож, запалкі.

Калі заблудзіліся, то:

— спыніцеся і супакойцеся;

— шукайце прасекі, лініі электраперадач, сцежкі, дарогі. Калі знайшлі, ідзіце ўздоўж іх;

— калі знайшлі рэчку ці ручай, звярніце ўвагу на цячэнне, успомніце напрамак свету.

Калі цямнее, застае ноч. спыніцеся, займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу.