«Мая родная мясцінка»
05 сентября 2014, 13:00

«Мая родная мясцінка»

Свята вёскі Любачын пад такой назвай прайшло каля мясцовага СДК. У час яго ўшанавалі самую старэйшую жыхарку Ульяну Сцяпанаўну Сыцэвіч, самага маленькага жыхара Дар`ю Каратыш, маладыя сем`і Аляксандра і Вікторыі Прыбаровіч, Віталя і Вікторыі Глушэнь, шматдзетных матуль Валянціну Анатольеўну Сыцэвіч і Наталлю Аляксееўну Канановіч (абедзве маюць па шасцёра дзяцей, узнагароджаны ордэнам Маці), юбіляраў, працаўнікоў школы Рыгора Адамавіча Дубініча і Вольгу Міхайлаўну Філіновіч.
Поделиться

Дзесяць першакласнікаў атрымалі падарункі ад фундатара З.А.Турчыновіча. Уладальнікам лепшага падворка ў вёсцы прызнаны Васіль Фёдаравіч Чэркас.

Цікавую гульнявую праграму правялі супрацоўнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Язвінскага СДК. У канцэрце прынялі ўдзел ансамбль «Вандроўнікі» Дварэцкага ЦСДК, салісты Сяргей Місікаў (ГДК), Наталля Бярозка (Азярніца), Ніна Кіслюк і Эма Цубер (Сінкевічы), Наталля Бярозка (Кажан-Гарадок), Міхаіл Дубініч і Надзея Дубініч (Любачын). Вялі свята Алеся Дзікавіцкая і Дзіяна Калянковіч.

Арганізатары выказваюць падзяку фундатарам свята: фермерскай гаспадарцы «Чэркасы» (Эдуард Васільевіч і Наталля Антонаўна Чэркас), в.а. старшыні СВК «Азярніца» Уладзіміру Мікалаевічу Шкуту, старшыні Дварэцкага сельвыканкама Аляксандру Іванавічу Віднікевічу, Золтану Антонавічу Турчыновічу, а таксама аўтаклубу аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (кіраўнік Алёна Науковіч).