Развiццe Лунiнеччыны за 2014 год
05 февраля 2015, 12:00

Развiццe Лунiнеччыны за 2014 год

Поделиться

Насельніцтва і занятасць: у раёне пражывала на канец года 68.594 чалавекі (у 2013 годзе — 69.370). У параўнанні з папярэднім годам колькасць насельніцтва зменшылася на 776 асоб. Нарадзілася 847 чалавек (2013 — 860). Памерла 946 асоб (2013 — 969). Натуральныя страты 99 (109).

У эканоміцы было занята (студзень-лістапад) 27.555 працаздольных, што на 1.261 менш, чым у 2013 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,8% (2013 — 0,7%) да эканамічна актыўнага насельніцтва.

Колькасць юрыдычных асоб на канец года: 428 (2013 — 447). Зарэгістравана — 19 (63); ліквідавана — 35 (29).

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці ў % да папярэдняга года склаў 102% (2013 — 104,7). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці — 41,4% (60,7).

Сельская гаспадарка: вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі да папярэдняга года — 106,9% (2013 — 88%). Збожжа сабрана (у вазе пасля дапрацоўкі) 63.343,1 тоны (2013 — 42.967,8). Ураджайнасць — 29,3 ц/га (2013 — 20,2). Бульбы накапана 11.396,9 тоны (2013 — 10.769,1). Ураджайнасць — 150 ц/га (135). Агародніны вырашчана 2.760,4 тоны (1.771,4). Ураджайнасць — 289 ц/га (193).

Пагалоўе жывёлы на канец года: 39.709 (2013 — 40.858), у тым ліку: каровы — 16.126 (16.271); свінні — 10.378 (13.276).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 5.699 тон (2013 — 6.230); малака надоена 53.839 тон (52.909).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал — 84,7% да папярэдняга года (2013 — 115,2). Будаўніча-мантажныя работы — 67,3 (48,6); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 22,6 (41,2).

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, студзень-верасень) — 94,9 тысячы долараў (2013 — 705,1).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 28.073 квадратных метраў (2013 — 31.431), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 20.233 (23.704).

Знешні гандаль (студзень-лістапад): аб’ём склаў 99.915,2 тысячы долараў (2013 — 91.157,2). Экспарт — 71.257,8 тысячы долараў (2013 — 62.365,5); імпарт — 28.657,4 (28.791,7); сальда — 42.600,4 (33.573,8).

Фінансы (студзень-лістапад): выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг па камерцыйных арганізацыях на аднаго сярэдняспісачнага работніка склала 314,7 млн. рублёў (2013 — 287,3);   чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 188.290 млн. рублёў (255.515); рэнтабельнасць продажаў — 9,9% (12,2); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 15,5% (15,5).

Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 кастрычніка 3.907 квадратных метраў маёмасці (2013 — 3.041). Каэфіцыент выкарыстання аб’ектаў — 99,1% (99,3).

Зарплата: намінальная налічаная сярэднямесячная зарабатная плата за 2014 год — 5.191,7 тысячы рублёў (2013 — 4.550,1). Рэальная зарплата — 96,7% да папярэдняга года (2013 — 119,2).