Лунінеччына за студзень-май 2015 года
03 июля 2015, 10:00

Лунінеччына за студзень-май 2015 года

Занятасць насельніцтва: у эканоміцы было занята (красавік) 26.589 чалавек. Гэта 95,8 % да адпаведнага перыяду мінулага года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец мая - 1,4%.
Поделиться

Колькасць юрыдычных асоб: 436 (летась — 428). Зарэгістравана — 13 (летась — 26); ліквідавана — 17 (летась — 14).

Прамысловасць: запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых арганізацый склалі на 1 чэрвеня 131,6 млрд. рублёў. Аб’ём адгружанай прадукцыі за студзень-май быў на 785,7 млрд. рублёў, у тым ліку інавацыйнай — на 5,7 млрд. рублёў.

Сельская гаспадарка: вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў % да адпаведнага перыяду мінулага года — 95,7 (летась — 96,2). Пагалоўе жывёлы, галоў: 40.040 (99,2% да адпаведнага перыяду мінулага года), у тым ліку: каровы — 15.825 (98,3%); свінні — 11.251 (107,2%). Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 2.271 тону (81,5%); малака надоена 22.884 тоны (99,6%). Сярэдні надой малака ад каровы — 1.548 кг (98,8%).

Транспарт: пасажыразварот 96,2% да адпаведнага перыяду мінулага года. Аб’ём перавозак пасажыраў — 99,9%.

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал — 87,1% да адпаведнага перыяду мінулага года. Будаўніча-мантажныя работы — 93%; машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 12,9%. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, 1 квартал) — 0,1 млн. долараў. Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 17.029 м2 (63,1% да задання). У сельскіх населеных пунктах і малых гарадскіх пасяленнях – 7.875 м2 (223%).

Знешні гандаль (студзень-красавік): экспарт тавараў — 13.885,7 тыс. долараў (57,2% да адпаведнага перыяду мінулага года.); імпарт — 4.498,1 (48,7%). Экспарт паслуг — 1.175,3 тыс. долараў  (63,3%); імпарт — 275,3 тыс. долараў (у 8,5 разы).

Фінансы: выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг — 92,6 % да адпаведнага перыяду мінулага года; прыбытак ад падаткаабкладання (студзень-красавік) атрымаўся ў памеры 29.561 млн. рублёў (43,9%); чысты прыбытак — 21.222 млн.рублёў (44,2%). Рэнтабельнасць продажаў — 5,9% (летась — 10,6); рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг — 7,1% (летась — 13,5); колькасць стратных арганізацый — 10 (летась — 15).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць ( на 1 мая) была ў памеры 374.971 млн. рублёў (год таму — 229.142); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 319.355 млн. рублёў (167.853); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні — 1.317 млн. рублёў (2.277); за паліўна-энергетычныя рэсурсы — 9.718 (6.883). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 32.465 млн. рублёў (13.233).

Гандаль: рознічны таваразварот (студзень-май) — 611 млрд. рублёў (95,9 % да адпаведнага перыяду мінулага года); таваразварот у грамадскім харчаванні — 40,3 млрд. рублёў (92,6%),

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата за студзень-май (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) — 4.974,8 тыс. рублёў (май — 5.238,6). Рэальная зарплата — 88,7% да адпаведнага перыяду мінулага года.