«Дажынкi-2015» прайшлi у Кажан-Гарадку
27 сентября 2015, 20:47

«Дажынкi-2015» прайшлi у Кажан-Гарадку

У адпаведнасці з тэматыкай была аформлена сцэна і прастора вакол галоўнай пляцоўкі. Працавалі гандлёвыя рады, вялі бойкі продаж арганізацыі грамадскага харчавання.
Поделиться

На іншых пляцоўках, размешчаных абапал вуліцы і на самой плошчы гэтай старажытнай вёскі, былі арганізаваны выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Іх зладзіў кожны сельвыканкам раёна. Сёлетняе свята было досыць тыповым і амаль не адрознівалася ад папярэдніх ці аналагічных у іншых раёнах. Толькі праліўны дождж час ад часу ўносіў свае карэктывы.

На пачатку свята адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне. Потым калона святочным маршам у суправаджэнні духавога аркестра рушыла па галоўнай вуліцы на плошчу. У калоне былі кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, пераможцы жніва: камбайнеры, вадзіцелі, працаўнікі зернесушыльных комплексаў, аграномы, брыгадзіры, а таксама прадстаўнікі раённых арганізацый. З прывітальным словам са сцэны звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Пачко. А лепшыя з хлебаробаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Сялянская праца не з лёгкіх. У яе ўкладзена душа сапраўдных гаспадароў. Бо без сумленнай працы нават ад самай ураджайнай глебы цяжка дачакацца поўнай аддачы. Ураджай сёлета сабраны своечасова, хоць год і быў даволі складаным. Прырода і тут унесла свае папраўкі. Нягледзячы на складанасці, у раёне сабрана 64 тысячы тон зерня. Хоць сярэдняя ўраджайнасць знізілася ў параўнанні з папярэднім годам і склала 32 цэнтнеры з гектара. Кожны з кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК атрымаў у падарунак свой заслужаны каравай.

Музычныя прывітанні хлебаробам дарылі музычныя калектывы раёна. Дождж перыядычна аднаўляўся, але ён быў цёплым і ніколькі не засмучаў ўдзельнікаў свята, бо быў патрэбны для высушанай глебы, каб спрыяць сяўбе азімых. А яны — падмурак ужо будучага ўраджаю.