«Хлеб» кіроўцы БелАЗа
22 октября 2015, 13:08

«Хлеб» кіроўцы БелАЗа

Сваё прафесійнае свята адзначаць 25 кастрычніка работнікі аўтатранспартнага парку РУВП «Граніт».
Поделиться

У АТП працуюць больш за 500 чалавек. Калектывам кіруе Аляксандр Васільявіч Кіслюк. На працягу чатырох дзясяткаў гадоў аўтапарк з’яўляецца сувязным звяном паміж гранітным кар’ерам і драбільна-сартавальным заводам. У яго складзе пяць структурных падраздзяленняў — тры аўтакалоны і дзве службы — па рамонту і эксплуатацыі. Напярэдадні Дня кіроўцы «Информ-прогулка» раскажа пра аўтакалону №1, дзе налічваецца звыш 60 аўтамабіляў БелАЗ. Самазвалы грузападымальнасцю 45 тон працуюць на перавозцы адсеву і рамонце дарог, 55- і 60-тоннікі перавозяць горную масу з кар’ера.

Калектыў вадзіцеляў з пастаўленымі задачамі спраўляецца. Па выніках мінулага года 17 кіроўцаў перавезлі больш за 3000 рэйсаў горнай масы, а гэта высокі паказчык для існуючага тэхналагічнага працэсу.

Некаторыя работнікі прайшлі навучанне па шынамантажу аўтамабільных колаў, што дазволіла прадпрыемству адмовіцца ад паслуг ААТ «Спецрамонт» і займацца гэтым самастойна. У будучым тут таксама плануецца сваімі сіламі праводзіць рамонт кузавоў аўтамабіляў БелАЗ.

Тэхналагічны працэс пастаянна развіваецца і аўтаматызуецца. У гэтым годзе на адкатачнай дарозе ўстаноўлены электронныя аўтамабільныя шалі, грузападымальнасцю 120 тон, з аўтаматычнай рэгістрацыяй вынікаў ўзважвання. Гэта дазваляе весці кантроль над загрузкай і вызначаць танаж

перавезенай горнай масы ў рэжыме рэальнага часу.

Працуюць у аўтакалоне №1 людзі з цвёрдым характарам і сілай волі. За гады працы тут створана нямала сямейных дынастый. На змену бацькам прыходзяць сыны. Вось такі ён, «хлеб» кіроўцы …

БелАЗ пад каўшом экскаватара.

А.М. Кустрэй - адзін з першых дырэктароў АТП, цяпер загадчык Мікашэвіцкай філіі ЛТЦСЗН.

Сяргей Кацуба - кіроўца БелАЗа з болеечым 30-гадовым стажам.

Фёдар Бакуновіч - пенсіянеру, недалёкім мінулым кіроўца БелАЗ,  ветэран працы.