Цікавая экскурсія
04 ноября 2015, 14:10

Цікавая экскурсія

Экскурсія па маршруце Мікашэвічы-Баранавічы-Сынкавічы-Жыровічы-Слонім-Баранавічы-Мікашэвічы была арганізавана ў Мікашэвіцкай філіі ЛТЦСАН для людзей сталага ўзросту. Мэта экскурсіі: азнакамленне з гісторыяй нашага краю, наведванне гістарычных славутасцяў і храмаў Беларусі. Экскурсавод турысцка-экскурсійнага прадпрыемства "Гарызонт-Тур" суправаджала групу па ўсім маршруце.
Поделиться

— Даведаліся шмат цікавага, займальнага, пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі, на свае вочы ўбачылі іх, дакрануліся да помнікаў даўніны, наведалі знакамітыя храмы Брэсцкай і Гродзенскай вобласці, — распавядае спецыяліст філіі Вольга Шэляговіч. — У Сынкавічах наведалі царкву святога Міхала Арханёла. Храм вядомы па ўсёй Беларусі і за яе межамі дзякуючы цудатворнаму абразу Божай Маці «Усецарыца». А калі гаварыць дакладней, то гэта толькі копія, напісаная

на Святой гары Афон у Грэцыі непасрэдна з арыгіналу, які захоўваецца там, спецыяльна для Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах. Ікона — сапраўдны цуд. Нават копія мае дзіўную сілу і творыць сапраўдныя цуды, пра якія можна прачытаць у «Кнізе сведчанняў цудаў вылячэнняў».

У Жыровічах экскурсію правёў семінарыст. Цэнтрам комплексу з’яўляецца галоўны храм манастыра — Успенскі сабор, у асяроддзі семінарыі і манаскіх келляў ён злучаны крытымі пераходамі. Непадалёку ад яго знаходзіцца Багаяўленская царква, а на ўсход — узвышаецца Крыжаўзвіжанская царква. Самая свяшчэнная славутасць манастыра — цудатворны абраз Божай Маці Жыровіцкай памерам усяго 5,6 х 4,4 сантыметра, перад якой кожную пятніцу праводзяцца набажэнствы. Іншая асаблівасць — гаючая крыніца, што цячэ з-пад Успенскага сабора. Паводле падання, яна паўстала адначасова з з’яўленнем іконы.

У Слоніме наведалі плошчу Леніна, дзе знаходзяцца царква Ушэсця Дзевы Марыі, царква Узвышэння Святога крыжа, тэатр Агінскага, вуліцу рамеснікаў, касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.

Экскурсія прайшла на адным дыханні, з добрым настроем, якому спрыяла і сонечнае надвор’е, і выдатныя восеньскія пейзажы, і камфортная абстаноўка.