«I зноў гучала звонкая, пявучая беларуская мова…»

«I зноў гучала звонкая, пявучая беларуская мова…»

05 ноября 2015, 11:30
498
Днямі ў нашай школе адбылося чарговае раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і ліаратуры. Тэма пасяджэння «Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў-моваведаў».

Да гэтага пасяджэння  настаўнікі-моваведы рыхтаваліся загадзя. Кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання Любоў Сяргееўна Масло падрыхтавала візіткі школы, у якіх былі змешчаны задачы, мэта і план правядзення метадычнага аб’яднання.

Аформілі выставы  і стэнды, падышлі да працы з асаблівай адказнасцю і вынік быў плённы. З самага ранку сустракалі ўдзельнікаў РМА.

Удзесяць гадзін раніцы пачалося пасяджэнне. Са слоў кіраўніка школьнага метадычнага аб’яднання Любові Сяргееўны Масло, настаўнікі абмеркавалі шмат пытанняў, прытрымліваючыся плана РМА.

Першае слова аттрымала метадыст раённага метадычнага аб’яднання Таццяна Сцяпанаўна Дубініч, яна пажадала добрага настрою і прадуктыўнай працы.

Праблему развіцця маўлення вучняў асвяціла Л. С. Масло і паказала прэзентацыю аб дасягненнях за мінулы навучальны год, таксама прэзентавала свайго кабінета.

У адзінаццаць гадзін настаўнікі наведаліся на ўрокі. Хто атрымаў візітку зялёнага колеру, тыя пайшлі на ўрок у 5 «А» клас да Алёны Яўгенаўны Цапенка, дзе праходзіла падрыхтоўка да напісання падрабязнага пераказу «Бусляняты». А хто атрымаў візітку блакітнага колеру, той пайшоў на урок у 8 «А» клас. Тэма адкрытага ўроку была «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць… », яго вяла настаўніца Вольга Леанідаўна Казак.

У дванаццаць гадзін за круглым сталом абмяркоўвалі праведзеныя адкрытыя ўрокі. З прыўзнятым настроем настаўнікі другіх адукацыйных устаноў пакідалі нашу школу.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўсіх школах, сталі імпульсам для выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей асобы вучняў, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях, на паважлівых і беражлівых адносінах да нацыянальнай культуры, дзяржаўнай ідэалогіі і гістарычных традыцый беларускага народа.