Лунінеччына за студзень-верасень 2015 года
19 ноября 2015, 11:48

Лунінеччына за студзень-верасень 2015 года

Асноўныя паказчыкі развіцця Лунінецкага раёна:
Поделиться

Насельніцтва і занятасць:

у раёне пражывала 68.226 чалавек (летась – 69.012). У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года колькасць насельніцтва зменшылася на 786 асобаў. У эканоміцы было занята (студзень-жнівень)27.658 чалавек, што на 71 працаздольнага  больш, чым у 2014 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 1,1% (летась – 0,8) да эканамічна актыўнага насельніцтва.

 Колькасць юрыдычных асоб:

усяго – 424 (летась – 433); зарэгістравана – 7 (летась – 15; ліквідавана  — 6 (летась – 26).

Прамысловасць:

аб’ём вытворчасці (млрд.руб.) – 1.590,1 (летась – 1.831,9); ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці — 3,4% (летась – 4,3). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 0,6% (летась – 2,6). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % — 47,5 (летась – 58,6).

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі):

вытворчасць прадукцыі  ў % да адпаведнага перыяду мінулага года – 97,7 (летась – 112,1). Сабрана збожжавых і зернябабовых (без кукурузы) у першапачатковай апрыходаванай вазе (на 1 кастрычніка) 64.307 тон (летась – 68.465).12. Ураджайнасць – 32 ц/га (летась – 32,3). Накапана бульбы 12.404 тоны (летась-13.046). Ураджайнасць – 244 ц/га (летась — 219).  Сабрана 13.278 тон агародніны з адкрытага грунту                    (летась – 7.300). Ураджайнасць – 582 ц/га (летась — 480). Нарыхтавана кармоў з траў (у пераліку на кармавыя адзінкі) для грамадскага пагалоўя жывёлы (на 1 кастрыніка) 51.902 тоны (летась – 55.445); на ўмоўную галаву жывёлы 17,0 цэнтнераў (летась – 18,0).

Пагалоўе жывёлы, галоў (студзень- верасень):

буйная рагатая жывёла — 39.260 (летась – 39.432), у тым ліку: каровы – 15.623 (15.921); свінні – 12.552 (11.867).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 4.299тон (летась – 4.442); малака надоена 43.385 тон (летась – 41.830). Сярэдні надой малака ад каровы — 2.935 кілаграмаў (летась – 2.856).

Інвестыцыі і будаўніцтва:

інвестыцыі ў асноўны капітал — 60,7% да адпаведнага перыяду мінулага года (летась – 82,9). Будаўніча-мантажныя работы – 61,6 (летась – 95,8); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі ў агульным аб’ёме інвестыцый– 24,8 (летась- 25,7).

Прамыя замежныя інвестыцыі (1 паўгоддзе) – 859,4 тыс.долараў ЗША (летась – 517,2); на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) – 266,2тыс.долл. ЗША (летась – 94,9).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай (студзень — верасень) 23.202 квадратных метраў (летась – 22.302), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 14.599 (летась – 16.113). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 3.205 кв.м. (летась – 3.795).

Гандаль і грамадскае харчаванне (студзень — верасень):

рознічны таваразварот склаў 95,6% да адпаведнага перыяду мінулага года (летась – 110,5); таваразварот грамадскага харчавання – 91,1% (летась – 100,8).

Знешні гандаль таварамі (студзень-жнівень): аб’ём склаў 45.169,4 тыс. долараў ЗША (летась – 72.903,2). Экспарт – 33.061,5 тыс. доліараў ЗША (летась – 51.668,3); імпарт – 12.107,9 (летась – 21.334,9); сальда — 20.953,6 (летась — 30.433,4).

Фінансы (студзень-жнівень): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 27.294 млн. рублёў (летась — 145.616); рэнтабельнасць продажаў – 5,3% (летась – 10,7); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 21,1%  (летась – 24,6).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (студзень-жнівень) была ў памеры 260.929 млн. рублёў (год таму – 183.125); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 248.727 млн.рублёў (127.703); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 1.924 млн. рублёў (2.627); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 11.485 (5.826). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 28.437 млн. рублёў (20.315).

Заработная плата:

намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата за студзень-верасень – 5.253,4 тыс. рублёў (летась – 5.124,3). Рэальная заработная плата — 89,8% да адпаведнага перыяду мінулага года (летась – 97,2).