Нашы землякі — у абласным літаратурным альманаху

Нашы землякі — у абласным літаратурным альманаху

11 декабря 2015, 13:50
Автор:
207
У сталічным выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет ужо сёмы нумар літаратурнага альманаха «Жырандоля», выдання Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Кніга падзяляецца на рубрыкі “Паэзія”, “Проза”, “Нашы юбіляры”, “Рэха вайны”, “Крытыка, краязнаўства”, “Маладыя галасы”, “Для дзетак-малалетак”, “Пад небам адзіным” (пераклады з замежных моў), “Гумар”, “Нашы новыя выданні”… Усяго прадстаўлена звыш за паўсотні аўтараў.

Сёлета творы лунінчан змешчаны ў раздзеле “Проза”. Гэта апавяданні Вадзіма Жылко “Кузнецы собственного счастья” і “Бег с препятствиями” і замалёўка Людмілы Хмялеўскай “Новы год без “іншапланецян”.

Адзначым, што лунінецкія аўтары друкаваліся ва ўсіх сямі выпусках “Жырандолі”.