Белчыгунка пускае дадатковыя цягнікі на час вялікіх выходных
07 марта 2016, 08:49

Белчыгунка пускае дадатковыя цягнікі на час вялікіх выходных

Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларусі падчас сакавіцкіх святаў, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Поделиться

Напрыклад, на 6 сакавіка прызначаныя дадатковы саставы №671 Гомель-Мінск. Дадатковы цягнік №640 Баранавічы-Калінкавічы з’явіцца 7 сакавіка.

8 сакавіка пусцяць саставы №639 Калінкавічы-Баранавічы, №709 Гомель-Мінск і №710 Мінск-Гомель, №713 Віцебск-Мінск і №714 Мінск-Віцебск, №712 Брэст-Мінск і №711 Мінск-Брэст.

Апроч таго, два дадатковыя цягнікі прызначаць і на 9 сакавіка — №703 Віцебск-Мінск і №704 Мінск-Віцебск.

Усяго ў межах краіны пусцяць болей за 20 дадатковых цягнікоў.