Не шкадуйце родных слоў!

У фае школы была размешчана выстава насценгазет «Зямля пад белымі крыламі», а па радыё гучала перадача «Звіні, мая родная мова!» Вучням была прадастаўлена магчымасць праявіць любоў да роднай мовы ў конкурсе на лепшы верш і сачыненне. Было праведзена інтэлектуальна-забаўляльнае спаборніцтва «Разумнікі і разумніцы».
Адбыліся выставы малюнкаў да літаратурных твораў, конкурсы мультымедыйных прэзентацый, рухомыя перапынкі, выставы ў бібліятэцы. На сценах былі развешаны выказванні вядомых асоб пра беларускую мову, упрыгожана актавая зала: старадаўнія ручнікі, прадметы побыту… Усім пераможцам і актыўным удзельнікам будуць уручаны дыпломы і салодкія падарункі.
За арганізацыю захапляльнага мерапрыемства трэба падзякаваць настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Любовь Сяргееўне Масла і іншым педагогам.