Ганаровыя госці ў гімназіі
Сустрэча з паэтам Міхасём Скоблам і салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццянай Грыневіч-Матафонавай прайшла ў Мікашэвіцкай гімназіі імя Нядзведскага. Адкрыў сустрэчу дырэктар Сяргей Пятровіч Высоцкі.

Міхась Скобла ўжо двойчы наведваў гімназію. Кожны раз творчыя сустрэчы праходзяць насычана і цікава. Паэт прачытаў самабытныя, напоўненыя пачуццямі вершы, чым заваяваў публіку. Дарэчы, М.Скобла скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Аўтар шэрагу кніг паэзіі, літаратурных пародый, гістарычных нарысаў, зборніка вершаў для дзяцей і інш.
Таццяна Грыневіч-Матафонава наведала Мікашэвічы ўпершыню. Свой выступ пачала з песень пад гітару на словы беларускіх паэтаў. Дарэчы, Таццяна — аўтар некалькіх альбомаў з такімі песнямі.