У «Информ-прогулки» — 900 нумароў

У «Информ-прогулки» — 900 нумароў

28 красавіка выйшаў 900 нумар газеты. У сувязі з велікоднымі святамі мы вырашылі правесці дзень адчыненых дзвярэй 5 мая.

Урачыстасці праходзілі побач з рэдакцыяй. Балазе прырода спрыяла – было сонечна і па-вясноваму цёпла. Сярод выступоўцаў былі як cупрацоўнікі выдання, так і пазаштатныя аўтары. Са словамі віншаванняў да прысутных звярталіся галоўны рэдактар Андрэй Вышынскі, намеснік рэдактара Вадзім Жылко, карэспандэнт Мікалай Ільючык, а таксама даўнія сябры газеты і пазаштатныя аўтары Сцяпан Нефідовіч, Васіль Туміловіч, Юрый Гушча, Максім Казун.

 Сваімі вакальнымі здольнасцямі радавалі ўсіх прысутных на свяце Таццяна Цяльпук, Людміла Хмялеўская і Святлана Чарнавокая.

Госці свята атрымалі салодкія частаванні і сувеніры. Са святам, газета! Наступны юбілей і 1000 нумар ужо не за гарамі. Будзем жыць!