«Філасофія дабрыні. Ад катастрофы — да Сада Надзеі.»
23 мая 2016, 13:38

«Філасофія дабрыні. Ад катастрофы — да Сада Надзеі.»

29 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханаса Раў адбылася прэзентацыя кнігі журналіста, пісьменніка Аляксандра Тамковіча.
Поделиться

Кніга выдадзена пры падтрымцы Пасольства Германіі да 30-й гадавіны катастрофы на ЧАЭС і расказвае сярод іншага аб тым, якую дапамогу аказваў і аказвае нямецкі бок.

 У прывітальным слове пасол ФРГ ў Беларусі Петэр Дзетмар адзначыў, што прычынай, па якой яго краіна адгукнулася на гэтую трагедыю, было вялікае жаданне дапамагчы пацярпелым беларусам.

На сустрэчы прысутнічаў пастар Андрэас Гёрліх, які ўжо больш за 20 гадоў дапамагае беларусам з пацярпелых рэгіёнаў. Адзін з матэрыялаў кнігі прысвечаны менавіта яму. Пастар расказаў, што ўжо 20 мая ў Швейцарыю паедзе чарговая група дзяцей з Лунінецкага раёна.

На прэзентацыі выступіў таксама галоўны рэдактар “Информ-прогулки» Андрэй Вышынскі.

Некалькі песень выканаў вядомы фальклорны гурт “Гасцінец”.