Турыстычны злёт у Мікашэвічах
03 июня 2016, 15:08

Турыстычны злёт у Мікашэвічах

Навучальны год у Мікашэвіцкай гімназіі ім.Нядзведскага традыцыйна скончыўся турыстычным злётам навучэнцаў.
Поделиться

 Камандам 5-11 класаў трэба было прайсці выпрабаванні ў барацьбе за званне лепшай турыстычнай каманды ў розных узроставых групах. Удзельнікі ўсталёўвалі і збіралі палаткі, перапраўляліся па жэрдках праз яр, спраўляліся з «пасткамі» і «маятнікам», распальвалі вогнішча. Спартыўная частка спаборніцтва ўключала гульню ў міні-футбол, валейбол, стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі і дартс. У конкурснай частцы вучні ўладкоўвалі лагер, выраблялі эмблемы каманды з прыроднага матэрыялу, выпускалі  турыстычную газету, рабілі прэзентацыю песні на турыстычную тэматыку.

Па выніках спаборніцтваў пераможцам і ўладальнікам пераходзячага кубка ў сярэднім звяне стаў 7 клас, на другім месцы — дэбютанты спаборніцтва  — пяцікласнікі, на трэцім — навучэнцы 6 класа. Пераможцамі ў старэйшым звяне сталі 11-класнікі, другое месца заваяваў 10 клас, трэцяе дасталося 9-класнікам. Сярод трох узроставых каманд, якія выступілі па-за конкурсам, першае  месца заняла каманда бацькоў, другое — каманда педагогаў, трэцяе — зборная каманда выпускнікоў гімназіі розных гадоў. Каманды-ўдзельніцы ўзнагароджаны граматамі гімназіі і салодкімі прызамі ад папячыцельскага савета.

Последние новости