У в.Лобча адбудзецца абрад ваджэння Куста
17 июня 2016, 18:28

У в.Лобча адбудзецца абрад ваджэння Куста

каля СДК, 20 чэрвеня. Пачатак - 13.00. 
Поделиться

Любы куст, як расліна, называюць корч. І толькі на свята Троіцы на маладую дзяўчыну ці жанчыну надзяваюць убранне, сплеценае з зеляніны клёна, бярозы, барвінка і называюць яе Куст. Ужываеца слова толькі адзін раз у год. Гэта сакральнае слова з’яўляецца сімвалам роду ў адзінстве пакаленняў, якія адышлі ў нябыт і жывуць зараз.

На другі дзень Троіцы выконвалі працэдуру рытуальнага пераапранання — перанараджэння абранай дзяўчыны. Яе ўпрыгожвалі кляновымі ці бярозавымі лістамі і галінкамі, вяночкам. Куст вялі праз усё сяло. Ды нікога не міналі, бо Куст сімвалізаваў род, радавод. “Каго Куст мінае, той ураджаю не мае” — жыве і дагэтуль павер’е пра цудадзейнасць сустрэчы з Кустом.