Вышаградскі пікнік у Мінску

Вышаградскі пікнік у Мінску

25 чэрвеня паслы Рэспублікі Польшча, Славацкай Рэспублікі, Чэшскай Рэспублікі і Венгрыі зладзілі Вышаградскі пікнік з нагоды заканчэння старшынства Чэшскай Рэспублікі ў Вышградскай чацвёрцы  і пераходу гэтай місіі да Рэспублікі Польшча з 1 ліпеня.

Нагадаем, што Вышаградская чацвёрка была створана амаль 25 год таму назад. І адбылося гэта пасля набыцця гэтымі краінамі поўнай незалежнасці. Яны маюць падобную гісторыю, культуру, шматстагоддзевыя сувязі. І пасля ўступлення Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Венгрыі з Еўрапейскі Саюз дзейнасць Вышаградскай чацвёркі не была прыпынена. Наадварот, і зараз яны каардынуюць свае дзеянні ў еўрапейскіх структурах, развіваюць сумесныя транспартныя, лагістычныя, энергетычныя структуры. Разам сочаць за бяспекай у рэгіёне.

Вышаградская чацвёрка развівае стасункі і з Беларуссю. І на думку прадстаўнікоў гэтай групы краін такое супрацоўнцтва будзе на карысць Беларусі.