Жыццё «на потым»
06 июля 2016, 15:22

Жыццё «на потым»

      Нельга жыццё адкладваць «на потым»! Так гады праляцяць, і не заўважыш гэтага самага жыцця! Вырашана: з гэтага часу буду жыць сёння і цяпер, што б ні здарылася!..
Поделиться

     Ну, так… Вось, толькі грошай скаплю на іншамарку, каб «круцей» была, чым у суседа, каб не «выпендрываўся», і зажыву!..

     Што?.. Сваяк набыў новую мэблю?.. Яшчэ адзін «выскачка»!.. Трэба ж!.. Яшчэ на мэблю прыйдзецца збіраць, каб яго «пераплюнуць»!.. Ніяк не дадуць зажыць сённяшнім днём, хоць на бязлюдны востраў едзь, каб не бачыць, як яны «выпендрываюцца»! На ўсіх іх жыцця не хопіць!.. Дзе ўжо тут — пажывешь!..