Аўтарскія фотаімгненні

Аўтарскія фотаімгненні

15 августа 2016, 15:33
251
“Лепей раз убачыць…” Пры усёй распаўсюджаннасці вядомага выслоўя ніхто яшчэ не здолеў аспярэчыць закладзенны ў ім глубокі сэнс. Расповяд можа быць самым змястоўным і вобразным, але тым болей  захочацца пасля яго хоць бы адным вокам зірнуць на тое, аб чым ішла гаворка. Тым болей, калі распавяд гэты аб такім цікавым і непаўторным палескім краі, як Лунінеччына…

З чым найперш можа асацыявацца словазлучэнне “Лунінеччына” ў завітаўшага сюды госця (ды і ў значнай часткі мясцовых насельнікаў)? З клубнічнымі “плантацыямі”, буйным чыгуначным вузлом, “горнымі серпанцінамі” мікашэвіцкага кар’ера, запаведным Белым возерам ці срэбраводнай Прыпяццю? Усё так, і да гэтых, найбольш яркіх, асацыяцыяй можна далучыць яшчэ не адзін дзесятак. Тым болей, калі чалавек усур’ёз зацікавіцца прыродай, гісторыяй, культурай і сучаснасцю краю, у якім жыве ці ў які патрапіў па волі лёсу…

А калі гэты чалавек не абмяжоўваецца простай цікаўнасцю, а яшчэ імкнецца падзяліцца ўбачаным і пачутым з іншымі, узбагаціць іх веды і ўяўленне пра родны край? Калі традыцыйныя “плюсы” сваёй журналісцкай прафессіі імкнецца спалучыць з неабыякавым поглядам на жыццёвыя праявы?

Тады можа атрымацца вось такі сімпатычны фотаальбом.

Аўтар фотаздымкаў Андрэй Вышынскі – чалавек, на Лунінеччыне вядомы. Нарадзіўшыся ў 1952 годзе ў столінскай вёсцы Радчыцк, пазней павандраваў па свеце, авалодаў не адной прафесіяй. Ды ўсё ж вызначальнай стала журналісцкая “сцяжынка” на лунінецкай зямлі. Пэўны час узначальваў раённую газету, пазней стаў заснавальнікам, выдаўцом і галоўным рэдактарам папулярнага мясцовага штотыднёвіка “Информ-прогулка”. Лунінеччына зрабілася Андрэю Міхайлавічу родным домам, адсюль пайшлі ў самастойнае жыццё яго дзеці. За гады працы і вандровак па раёне, здаецца, знаёмымі сталі кожны куточак і амаль ці не кожны чалавек. І хоць хочацца вандраваць таксама па іншых краінах (чаму сведчаннем шматлікія газетныя рэпартажы), усё ж кожны раз цягне вярнуцца дадому, убачыць, што змянілася… Няма ў гэтым альбоме “заморскіх краявідаў”: сваё, роднае і непаўторнае пераважыла пры адборы здымкаў са шматлікай калекцыі.