Па краінах Балтыі і Скандынавіі (Рыга)
25 августа 2016, 15:47

Па краінах Балтыі і Скандынавіі (Рыга)

Так сталася, што раней не давялося наведаць Латвію, Эстонію, Фінляндыю. І вось журналісцкія шляхі-дарогі нарэшце прывялі мяне ў сталіцы гэтых краін. Першай на аўтобусным маршруце апынулася сталіца Латвіі.
Поделиться

РЫГА

Найбольш цікавіў цэнтр, дзе найбольш знаходзяцца галоўныя рыжскія славутасці. Яны з’яўляюцца помнікамі архітэктуры. У старым горадзе непаўторная атмасфера. Тут адчуваеш дух сярэднявечча. Таму сюды прызджаюць турысты з розных куткоў свету.

Царква Святога Пятра

Першае згадванне — 1209 год. Магістрат рабіў усё, каб яна была буйной і багатай, чым іншыя, каб яе вежа была самай высокай у горадзе. Царква Пятра была поўнасцю рэканструявана ў другой палове XIV і ў пачатку XV стагоддзяў. У 1352 годзе на царкве ўпершыню з’явіўся вежавы гадзіннік. А першы пеўнік на шпіль вежы быў прымацаваны ў 1491 годзе.

Вежа ганарова ўзвышалася над Рыгай да 1941 года. Калі пачалася вайна, дык яна была знішчана разам з царквою фашыстамі ў час бамбавання. І толькі летам 1970 года зрабілі новую стальную вежу, а на шпіль усеўся залаты пеўнік.

Домскі сабор

Яшчэ адзін сімвал Рыгі — Домскі сабор. Тут знаходзіцца знакаміты і адзін з буйнейшых у свеце арган. А будаваў сабор епіскап Рыжскі Альберт. У 1211 годзе быў закладзены першы камень. Канчатковы выгляд сабор набыў у XVIII стагоддзі.

Кошкін дом

Гэта дом быў з’явіўся ў 1910 годзе. Багаты латышскі купец, якога не хацелі прымаць у Гільдзію, дзе ўсім распараджаліся немцы, і пабудаваў будынак. А на злосць уладарам Гільдзіі ён на шпілях дома прымацаваў катоў, якія былі як раз звернуты да будынку Гільдзіі. Катоў павярнулі толькі пасля доўгіх судовых разбіральніцтваў.

Вялікая і Малая гільдзіі

Гільдзіі — саюзы гараджан і аб’яднанні па роду заняткаў. Яны сталі стварацца ў Рызе з 1221 года. Сення будынкі гільдзій — помнікі архітектуры і к анцэртныя залы. Вокны будынкаў упрыгожыны вітражнымі гербамі, партрэтамі старых рамяётсваў, у памяшканнях шыкоўныя люстры, насценны жывапіс з відамі горада.

Дом Чарнагаловых

Упершыню ён згадваецца ў 1334 годзе. Гэта было месца сходаў гараджан. Але потым будынак пераходзіць па ўласнасць Брацтва Чарнагаловых – аб’яднання халастых замежных купцоў. У якасці апякуна яны выбралі сабе Св. Маўрыкія, сімвал якога — галава арапа — на гербе брацтва. У час бамбавання ў 1941 годзе будынак быў разбураны. У 2001 годзе да 800-годдзя Рыгі. Дом Чарнагаловых быў пабудаваны занава, а перад ім устанавілі статую Роланда – сімвал улады, свабоды і незалежнасці горада.

У сталіцы Латвіі шмат іншых старажытных славутасцей, скульптур, дворыкаў, вузкіх гандлёвых вулачкаў. Тут трэба пабываць і адчуць асалоду старога горада.