І разлілося шматгалоссе ў вёсачцы Запроссе
04 сентября 2016, 14:57

І разлілося шматгалоссе ў вёсачцы Запроссе

Дзень вёскі адсвяткавалі канцэртнай праграмай у мінулую суботу ў вёсцы Запроссе.
Поделиться

Ганаровым госцем мерапрыемства стала старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Галіна Паўлаўна Сыцэвіч. Госця павіншавала вяскоўцаў са святам, уручыла падарункі адной з самых старэйшых жыхароў вёскі, 95-гадовай Ірыне Андрэеўне Арлянінай, а таксама Ніне Іванаўне Зеневіч — за добраўпарадкаваную сядзібу.

Алеся Пашкевіч з дачкой Дашай - мясцовыя артысты

На працягу двух гадзін запросцы ўшаноўвалі ветэранаў вайны, старажылаў вёскі — Андрэя Іванавіча Барысіка, Вілі Рудольфавіча Шульца, Івана Іванавіча Ярашэню. Словы ўдзячнасці былі адрасаваны шматдзетным сем’ям — Андрэю і Праскоўі Вабішчэвіч, Алегу і Таццяне Баган, Вячаславу і Людміле Сушчык, Мікалаю Булыга і Ганне Ляшкевіч, Веры Вабішчэвіч. Павіталі і народных умельцаў, якія арганізавалі ў Запроскім СДК выставу сваіх работ. Гэта Кацярына і Рыта Кудласевіч, Вольга і Алена Рэнчынскія, Таісія Калужа, Вера Вабішчэвіч, Праскоўя Вабішчэвіч, Соф’я Таргонская, Вікторыя Ляшкевіч і Ганна Шульц. Падзяка за добрую працу прагучала са сцэны прадаўцу крамы Вользе Генадзьеўне Пракаповіч, паштару Святлане Мікалаеўне Баган, а таксама ўсім работнікам сельгаспрадпрыемства «Сінкевіцкі».

Амаль усе запросцы нашлі вольны час каб паглядзець канцэрт

Вершы прачыталі Дар’я Пашкевіч, Маргарыта Клепусевич і Міколка Вабішчэвіч. Музычны падарунак аднавяскоўцам паднеслі мясцовыя вакалісты Ірына Немченя, Аксана Комар, Андрэй Вабішчэвіч, Вераніка Вабішчэвіч, Алеся Пашкевіч, Вікторыя Ляшкевіч. Трэба сказаць, што артысты спявалі так, што многія пускаліся ў пляс. Бурнымі воплескамі запросцы сустракалі выступленне прадаўца крамы Вольгі Пракаповіч.

Дырэктар клуба Алена Дубейка

Па заканчэнні канцэрта стараста вёскі Яўгенія Канстанцінаўна Вабішчэвіч і госця свята Галіна Паўлаўна Сыцэвіч падзякавалі артыстам і арганізатару мерапрыемства дырэктару Запроскага СДК Алене Дубейка за творчы падыход да працы. Завяршылася свята дыскатэкай.

Узнагарода Н.І