ЗНАЙСЦІ ЗАНЯТАК ПА ДУШЫ
09 сентября 2016, 14:15

ЗНАЙСЦІ ЗАНЯТАК ПА ДУШЫ

Дзень адчыненых дзвярэй адбыўся ў Мікашэвіцкім Цэнтры дзіцячай творчасці.
Поделиться

Адкрыла мерапрыемства дырэктар Алена Антонаўна Саўчук. Як сказала кіраўнік, за год існавання ў новым званні і новым будынку навучэнцы разам са сваімі кіраўнікамі аб’яднанняў змаглі дасягнуць вялікіх творчых поспехаў, прадставіўшы працы на выставах «Калядная зорка», «Вясёлкавы калейдаскоп», «Фантазіі вачыма дзяцей». Словы падзякі гучалі і вакалістам ЦДТ, якія прымалі ўдзел у конкурсах «Зорная карусель». Дыяна Сушко стала прызёрам гэтага конкурсу, а Лізавета Фохт прайшла ў фінал.

Педагог-арганізатар Алена Міхайлаўна Рошчанка пазнаёміла рабят са спісам аб’яднанняў па інтарэсах. Гэта «Сучасны дызайн», «Залатая саломка», «Выпальванне», «Кветкавы дызайн», «Мастацкае пляценне», «Сучасная размалёўка», «Моднае арыгамі», «Вакальны», «Харавыя спевы», «Рукадзелле», «Мадэляванне», «Пачатковае тэхнічнае мадэляванне», «Разьба па дрэве», «Лялечны тэатр», «Рухомыя гульні»і інш. Працуюць тут дасведчаныя і творчыя педагогі: Аксана Аляксандраўна Канапацкая, Таццяна Вітальеўна Хвісцік, Тамара Мікалаеўна Рэнчынская, Людміла Мікалаеўна Пархоменка, Наталля Валянцінаўна Пучкова, Ірына Сяргееўна Нямчэня, Ганна Уладзіміраўна Ляшкевіч, Алена Міхайлаўна Кіслюк, Уладзімір Васільевіч Вароніч, Аляксей Мікалаевіч Соц, Юлія Усеваладаўна Цяльпук, Сяргей Паўлавіч Самусевіч і многія іншыя.

Працягнулася мерапрыемства экскурсіяй па Цэнтры творчасці, дзе шэраг педагогаў дадатковай адукацыі правялі майстар-класы. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях, віктарынах і конкурсах.