Дабрачынная акцыя
19 сентября 2016, 09:46

Дабрачынная акцыя

Яна прайшла ў Міжнародны дзень прыгажосці ў Мікашэвічах у прыватнай цырульні «Максім».
Поделиться

 Яе ўладальніца Вікторыя Самусевіч, майстар-цырульнік Жанна Нікановіч і дырэктар турагенцтва Таццяна Гурыновіч падарылі сапраўднае свята маладым інвалідам клуба «САМІ» Мікашэвіцкага філіяла Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. За паўтары гадзіны ўсе ўдзельнікі клуба сталі прывабнымі да непазнавальнасці. Таксама гаспадары арганізавалі салодкі стол, паміж справай праводзілі гульні, загадкі, уручалі прызы. Кіраўнік клуба Валянціна Фёдараўна Ярмоліч падзякавала за цёплы прыём, паднесла сувеніры. Арганізатары акцыі атрымалі прызы і ад «Информ-прогулки».