У рамках вераснёўскіх сустрэч
21 сентября 2016, 12:54

У рамках вераснёўскіх сустрэч

з газетай, якія штогод ладзіць “Информ-прогулка”, у панядзелак, 19 верасня, у Лунінецкім сельгаскаледжы адбылася сустрэча навучэнцаў груп тэхнікаў-будаўнікоў і павароў з карэспандэнтам і літаратарам Людмілай Хмялеўскай.
Поделиться

Напачатку размова пайшла аб вершах: адаптаванасці для шырокага кола чытачоў і годнасці ў друк, навыках чытання вершаваных твораў і наяўнасці ў іх “псіхалагічнага нерва”, вобразнасці і ўжыванні штампаў… Прагучалі рэкамендацыі наконт напісання матэрыялаў у газету, патрабаванні да зместу і якасці фотаздымкаў.

Таксама гаворка ішла аб прозе і яе жанрах. Людміла Хмялеўская распавяла аб напісанні эсэ, замалёвак, апавяданняў. У якасці прыклада госцця зачытала некалькі сваіх асабістых твораў і прадставіла зборнікі, ў якіх давялося друкавацца.

Зацікаўленым слухачам былі падораны некалькі экзэмпляраў кнігі прозы аўтаркі “Адлюстраванне”. Таксама яна паведаміла аб іншых літаратарах і пісьменніках, якія наведваюцца ў Лунінец, якія з іх кніг ёсць у чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі.