Стакгольм
27 сентября 2016, 15:11

Стакгольм

Сталіца Швецыі. Дзівосна маляўнічы «паўночнай прыгажосцю» горад. Ён узнік больш як 700 год таму назад. Сёння горад раскінуўся на 14 востравах у халодным Балтыйскім моры. Яны злучаны 57 мастамі. Нягледзячы на тое, практычна да ўсіх асноўных прыкметнасцяў тут магчыма без праблем дабрацца пешшу.
Поделиться

Гамла Стан – сярэдневяковы цэнтр сталіцы. На яго вузкіх брукаваных вулачках размясціліся старажытныя дамы, якія вытрыманы, у большасці сваёй, у жоўтай гаме, якая надае Стакгольму ўнікальны характар.
За фасадамі дамоў хаваюцца падземныя сховішчы, сярэдневяковыя роспісы. Тут вы зможаце прайсці па самай вузкай вуліцы – завулку шырынёй усяго 90 сантыметраў.

Хлопчык, які глядзіць на Месяц

Гэта самы мініяцюрны помнік Стакгольма. Яго называюць шведскім Маленькім прынцам і па паданню ён выконвае ўсе жаданні. Зімой хлопчыка часта адзяваюць у вязаныя шапачкі і шалікі.

Музей Нобеля

Тут можна даведацца аб засснавальніку знакамітай прэміі Альфрэда Нобеля.
Партрэты нобелевскіх лаўрэатаў у экспазіцыі не развешаны па сценах, а едуць па памяшканню на плечыках, як у хімчыстцы.
Цяпер тут з’явіўся і партрэт беларускай пісьменніцы Святланы Алесіевіч, Нобелеўскага лаўрэата ў галіне літаратуры.

Царква Рыцарскага вострава

Царква Рыцарскага вострава

Была пабудавана ў 13 стагоддзі. З’яўляецца магільным склепам шведскіх каралёў, пачынаючы з 17 стагоддзя. Самае старыннае пахаванне датавана 1290 годам. Тут знаходзяцца саркафагі Густава I Васа і Карла XII.

Нямецкая царква

Храм злучыў у сабе рысы готыкі і рэдкага для Стакгольма стылю барока. Ён быў асвяшчоны ў гонар ігуменні бенедыктынскага манастыра Нівель Гертруды, заступініцы падарожнікаў. Арган у царкве лічыцца адным з лепшых у горадзе.
Іншыя куточкі Стакгольма глядзіце на фотаздымках.