Мудрым быць зусім няпроста
Свята мудрага (сталага) чалавека адзначылі ў Мікашэвіцкай філіі ЛТЦСАН.

Да ўдзельнікаў клуба “Натхненне” завіталі ў госці намеснік галоўнага рэдактара газеты “Информ-прогулка” Вадзім Жылко, карэспандэнт Галіна Самуйлік, пазаштатны аўтар газеты — гісторык-краявед Васіль Туміловіч, мікашэвіцкая паэтка Надзея Дзедзіна і мясцовая спявачка Вольга Снегавая. На працягу дзвюх гадзін гучалі песні, вершы. Свае творы прачытала ўдзельніца клуба Кацярына Котава, а Лідзія Неўдах прысвяціла ўсім мудрым людзям прыгожы верш незнаёмага аўтара. Кіраўнік клуба Вольга Шэляговіч правяла некалькі вясёлых і пазнавальных гульняў. Закончылася мерапрыемства ўручэннем памятных падарункаў, дэгустацыяй піццы і чаяваннем.