Новае выданне пра Лунiнеччыну
08 октября 2016, 19:27

Новае выданне пра Лунiнеччыну

Пасля двухгадовага перапынку выйшаў чарговы выпуск краязнаўчага альманаха «Лунінецкі сшытак» - №15-16. 
Поделиться

Яго ўкладальнік і рэдактар Вадзім Жылко ў аглядзе «Рупліўцы краязнаўчай нівы» распавядае пра здабыткі лунінецкіх краязнаўцаў за апошнія гады.
Сцяпан Нефідовіч прадстаўлены ў зборніку шасцю матэрыяламі: «Назвы зямлі Лунінецкай», «Паданні Лунінецкага краю», «Маяковыя горы», «Канец Каралёвай гары», «Кукуцёлка» і «Па слядах падарожнікаў» (па кнізе Гжэгажа Ранькоўскага «Чар Палесся»), Васіль Туміловіч — пяццю: «Яшчэ дзве вёскі перадатаваны, або Яжаўкі «пастарэлі» на 44 гады», «Долго ли жили и отчего умирали крестьяне д.Цна в XIX веке?», «Тайны местечкового шпиталя», «Первые фельдшеры и врачи в Кожан-Городке» і «В том году 80% умерших составили дети…»

У зборнік уключаны таксама ўспаміны Мікалая Грабёнкіна з г.Гродна «Микашевичский детский дом» і інтэрв’ю Галіны Самуйлік з мікашэвіцкім педагогам і краязнаўцам Аленай Нямчэня «Есть немало дорог неизведанных».

Дарэчы, усе згаданыя творы ў свой час друкаваліся на старонках нашай газеты.