
Штогод 20 кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць повары і кулінары ўсяго свету. Міжнародная дата была зацверджана ў 2004 годзе па ініцыятыве Сусветнай асацыяцыі кулінарных таварыстваў. Гэтая арганізацыя налічвае 8 мільёнаў членаў.
Повары чыгуначнага рэстарана Галіна Содзька (на здымку злева) і Алёна Колбік сустракаюць свята на рабочым месцы. Розныя стравы яны гатуюць ужо не адзін год. Маюць 5 разрад. Галіна працуе поварам з 1981 года, Алёна – больш за 18 год.