Па краінах Еўропы. Венгрыя
01 ноября 2016, 13:41

Па краінах Еўропы. Венгрыя

На Дунаі месціцца сталіца Венгрыі. Калісьці гэта былі асобныя гарады Буда і Пешт. Потым яны аб’ядналіся. Але і сёння добра бачны дзве часткі: хвалістая і зялёная Буда на заходнім беразе ракі і раўнінны Пешт на ўсходнім.
Поделиться

Будапешт

Будынак венгерскага парламента

Самы вялікі і адзін з найпрыгажэйшых будынкаў. У архітэктуры мудрагеліста спляліся элементы неаготыкі па ўзору Вестмінстэрскага палаца ў Лондане і парыжскага боз-ара. Тут захоўваюцца карона святога Іштвана, булава дзяржавы і сабля перыяду Рэнесанса.

Ланцуговы мост Сячэні

Альбо Будапешцкі мост, які злучае два берагі Дуная. Ён адкрыўся для руху ў 1849 годзе.

Базіліка Святога Іштвана (Стэфана)

Самы вялікі і знакаміты храм. Вышыня — 96 метраў. Унутры — цудоўныя роспісы на сценах, шмат пазалоты і разьбы, вытанчаныя статуі і вялікі алтар з статуяй Іштвана Вялікага.

 Базіліка Св. Іштвана (Стэфана)

Унутры храма

Фрагмент Базілікі

Уутраныя сцены Базілікі

Царква Святога Мацьяша

Яна месціцца ў старым раёне на Будайскім узгорку. Прыгожы архітэктурны помнік. Сціпласць знешняга ўбрання кампенсуецца цудоўным унутранным аздабленнем. Царква — адна з нешматлікіх хрысціянскіх святыняў, якія захаваліся пасля захопу горада туркамі ў XVI стагоддзі.
Купальні «Сечэні»

Буйнейшыя ў Еўропе. Вада паступае з дзвюх гарачых мінеральных крыніц з тэмпературай 74°C і 77°C. Пабудаваныя ў 1913 годзе ў стылі неабарока.

Аўтобус, які плавае

У Будапешце можна на 2 гадзіны апынуцца на экскурсійным аўтобусе, які не толькі курсіруе па гарадскіх вуліцах, але і па Дунаі.

Помнік савецкім воінам

Устаноўлены ў 1945 годзе. Размешчаны паміж тэлецэнтрам і амерыканскім пасольствам. Перажыў неспакойныя дзевяностыя гады. У 2002-2003 годах быў рэканструяваны.

Мемарыял ахвярам Халакоста

Тут у 1944-45 гадах фашысты растрэльвалі яўрэяў. Да вызвалення савецкімі войскамі горада было забіта прыкладна 10 тысяч челавек.
Каралеўскі палац у Будзе, ці Будайская крэпасць

На працягу 700 год — резідэнцыя венгерскіх каралёў. Палац пабудаваны ў XIII стагоддзі, шмат разоў перабудоўваўся і дайшоў да нашых дзён у стылі барока. У 2002 годзе Будайская крэпасць уключана ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.