Па краінах Еўропы. Венецыя

А вось сёлета, напрыканцы жніўня, правёў у ім цэлы дзень. Уражанняў нават зашмат. Казачны город. Месціца на больш чым сотні астраўкоў, якія звязаны паміж сабой шматлікімi мастамі. Вузкія вулачкі. Тут некалі хадзіў абаяльны Казанова. Паўсюдна элегантныя гандолы. Ваша вока паўсюдна радуюць будынкі і палацы эпохі Рэнесанса.
Сабор і плошча Святога Марка
Самы наведвальны храм. Ён размешчаны на плошчы Святога Марка. Цудоўная архітэктура ў візантыйскім стылі.У Саборы знаходзяцца мошчы апостала Марка. Тут можна ўбачыць шматлікія прадметы мастацтва, якія прывезены з Канстанцінопаля яшчэ ў часы крыжовых паходаў.
Плошча Святога Марка – галоўная плошча Венецыі. Яна мае форму трапецыі. Даўжыня – 175 метраў, шырыня ў шырокай частцы – 82 метры, у вузкай – 56 метраў.
У паўднёва-усходнім кутку ўзвышаецца Калакольня Сан-Марко. Яе вышыня – 99 метраў.
Палац Дожаў
Галоўны будынак Венецыі. Архітэктурны помнік Італіі. Гатычны стыль. Будаваўся палац на працягу 115 год — з 1309 па 1424 гады.
Гадзіннікавая вежа
Знаходзіцца на плошчы Святога Марка. Пабудавана ў 15 стагоддзі. Астралагічная славутасць. Тут функцыянуе адзіны гадзіннікавы механізм, які адлічвае час, дні, тыдні, месяцы і гады. На цыферблаце рухаюцца сонца, месяц, сузор’е, планеты. Два бронзавых гіганты, якія ўстаноўлены на версе вежы, б’юць ў калакалы кожную гадзіну.
Гранд-Канал
Ён праходзіць праз усю Венецыю. Гэты стары марскі шлях мае амаль 4 кіламетры ў даўжыню. Уздоўж барагоў лазурнай вады месціцца вялікая колькасць будынкаў – каля 170. Большасць з іх пабудавана ў перыяд ад 1200-х да 1700-х гадоў мiнулага тысячагоддзя.
Гандолы і гандальеры
Гандолы часта называюць самымі прыгожымі лодкамі ў свеце. Яны – “візітная картка» Венецыі. Гандальеры заўсёды працуюць на асабістых лодках. Унікальная прафесія перадаецца ад пакалення да пакалення. Каб атрымаць ліцэнзію, неабходна павучыцца 9 месяцаў і здаць сур’ёзны і складаны экзамен. Таксама трэба пацвердзіць веданне англійскай мовы.
Царква Санта-Марыя дэла Салютэ
Адна з самых яркiх славутасцяў. На яе вяршыні – вежы ў стылі Адраджэння. Яна пабудавана ў 1631 годзе ў гонар збаўлення Дзевай Марыяй Венецыі ад чумы. Слова «салютэ» азначае адначасова здароўе і выратаванне.
Палаццо Кантарыні-дэль-Бавола
Пабудаваны ў 15 стагоддзі. Выглядае вельмі незвычайна. Ён не асабліва манументальны, нават кампактны. Выцягнуты ў вышыню і займае невялікую плошчу. Але прыгожае палаццо вельмі вызначаюць шматлікiя аркі з тонкімі стройнымі калонамі.
Калакольня Сан-Марко
У паўднёва-усходнім кутку плошчы Сан-Марко ўзвышаецца калакольня. Яе вышыня – 99 метраў. Венецыянцы паважліва называюць яе «гаспадаром дома».
З агляднай пляцоўкі калакольні адкрываюцца цудоўныя віды на горад.