У Мікашэвіцкім «Граніце» новы самазвал

У Мікашэвіцкім «Граніце» новы самазвал

28 ноября 2016, 11:01
185
Кар'ерны самазвал БелАЗ, грузападымальнасцю 90 тон, запусцілі ў эксплуатацыю ў РУВП «Граніт» на тым тыдні. Вялікагруз стаў першым у аўтапарку сярод кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 45, 55 і 60 тон.

Запуск прайшоў ва ўрачыстай абстаноўцы. Прысутнічалі прадстаўнікі ААТ «БелАЗ» і ААТ «БелАЗ-сэрвіс». Спецыялісты апошняга прадпрыемства рабілі мантаж і ўвод у эксплуатацыю 90-тонніка, а цяпер будуць ажыццяўляць гарантыйнае сэрвіснае суправаджэнне. Грузавік асвяціў настаяцель Мікашэвіцкага храма Раства Іаана Прадцечы айцец Стэфаній. А пасля добрых слоў пажадання генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Эдуарда Генадзьевіча Гаўрылковіча, самазвал адправіўся на працу — ў кар’ер.

Яшчэ тры 90-тонніка папоўняць аўтапарк РУВП «Граніт» у наступным годзе.