Па краінах Еўропы. Чарнагорыя. Будва
Стары город
Тут шмат прыгожых куткоў і большасць славутасцяў. Вузкія хвалістыя вулачкі, маставыя з прыроднага каменю, сярэднявечны каларыт. Горад быў заснаваны ў XV стагоддзі. Увайсці сюды па-ранейшаму можна праз крэпасныя вароты, якія захаваліся да нашых дзён. У старажытных пабудовах на першых паверхах размясціліся сувенірныя крамы альбо кавярні. Дарэчы, тут і да гэтага часу жывуць людзі на верхніх паверхах. Па жаданні можна наведаць гарадскую Цытадэль, дзе размешчаны музей.
Востраў Святога Мікалая
Такую назву ён атрымаў дзякуючы сярэднявечнай царкве, якая была названа ў гонар гэтага святога. Храм датуецца XVI стагоддзем. Каля яго размешчаны старажытныя магілы. Лічыцца, што ў іх пахаваны чумныя ўдзельнікі крыжовых паходаў. Іншых пабудоў і жыхароў тут няма. Востраў прызнаны самым вялікім на Адрыятычным узбярэжжы: працягласць — 2 км. Тут шмат вечназялёнай расліннасці, розных відаў птушак і жывёлы.
Мясцовыя жыхары часцей называюць востраў Гаваямі, бо тут чысцюткая вада і ўтульныя пляжы.
Царква Святой Марыі
Зусім невялікая і, на першы погляд, нічым не вызначаецца, але пабудавана ў 840 годзе. Ёю ў XIV стагоддзі валодаў францысканскі манашскі ордэн. Дзейнічаў храм да 1807 года, а потым войскі Напалеона размясцілі ў ім канюшню.
Цяпер тут часта праводзяцца розныя музычныя вечары, бо акустычная сістэма гэтай царквы ўнікальная.
Царква Святога Івана
Непаўторна прыгожы храм у гатычным стылі. Пабудавана гэтая каталіцкая царква ў VII стагоддзі. Тут захоўваецца ікона Будванскай Богародзіцы, якая напісана самым Святым Лукой. Ікона лічыцца цуда-дзейнай. Яе шануюць як католікі, так і праваслаўныя. Царква ганарыцца сваёй бібліятэкай і архівамі.